viasna on patreon

Маладэчна: Пратаколы паседжанняў камісіі – таямніца для назіральнікаў

2010 2010-11-03T09:02:30+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/hvoscik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксей Хвосцік

Аляксей Хвосцік

Маладэчанскія праваабаронцы звярнуліся ў ТВК з просьбай прадаставіць ім магчымасць азнаёміцца з пратаколамі папярэдніх паседжанняў камісіі. Атрымаўшы катэгарычную адмову старшыні камісіі, яны напісалі заявы ў пракуратуру і ЦВК.

Распавядае Аляксей Хвосцік: “Мы хацелі прааналізаваць пратаколы паседжанняў, упэўніцца, што яны афармляюцца правільна. Асабліва зараз цікавіла тое, як у адпаведным пратаколе адлюстраваны працэс адбору падпісных лістоў для праверкі подпісаў, як вызначалася, хто правярае чые падпісныя лісты. Старшыня камісіі Кушнярэвіч забараніў сакратару камісіі паказваць нам гэтыя дакументы. Маўляў, у Выбарчым кодэксе не напісана, што камісія абавязана паказваць назіральнікам пратаколы”.

З гэтай нагоды праваабаронцы напісалі заявы ў пракуратуру і ЦВК. У заяве, адрасаванай Цэнтральнай камісіі, праваабаронцы просяць дакладна акрэсліць правы назіральніка і давесці гэтую інфармацыю да ведама тэрытарыяльных камісій.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства