viasna on patreon

Магілёў: Лічбы па колькасці здадзеных подпісаў "пляшуць"

2010 2010-11-02T13:08:09+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sbor-podpisey-glavnaya.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Паводле інфармацыі, атрыманай праваабаронцамі ад сяброў Кастрычніцкай і Ленінскай раённых выбарчых камісій г.Магілёва, больш усяго подпісаў сабрана за прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта Аляксандра Лукашэнка – 30 582 подпісы. За ім ідзе Аляксей Міхалевіч з 24 196 подпісамі, Уладзімір Някляеў з 16 598 подпісамі, Рыгор Кастусёў з 16 545 подпісамі і замыкае пяцёрку лідэраў Яраслаў Раманчук, за якога сабрана 12 835 подпісаў. Сябры ініцыятыўных груп сабралі за Мікалая Статкевіча 12 381 подпісы, Андрэя Саннікава – 8 981, Дзмітрыя Уса – 9 044, Віктара Цярэшчанку – 7 123, Віталя Рымашэўскага – 6 047 і за Юрыя Глушакова усяго 57 подпісаў.

Праваабаронца Барыс Бухель адзначае, што ў магілёўскіх камісіях колькасць здадзеных подпісаў ініцыятыўнымі групамі некаторых прэтэндэнтаў і звесткамі, атрыманымі ад Ленінcкай і Кастрычніцкай выбарчых камісій, разыходзяцца .

“Напрыклад, у Кастрычніцкай выбарчай камісіі за Аляксея Міхалевіча налічана на 1727 подпісаў больш, чым іх здавалі сябры яго ініцыятыўнай групы, - гаворыць праваабаронца Барыс Бухель, - у той жа самы час сябры ініцыятыўнай групы Ўладзіміра Някляева задаюцца пытаннем, куды падзеліся 1220 подпісаў, сабраных у яго падтрымку і здадзеных у Кастрычніцкую выбарчую камісію і адкуль узнікла 448 лішніх подпісаў у Ленінскай раённай выбарчай камісіі”.

Акрамя гэтага, Барыс Бухель адзначае, што колькасць здадзеных сябрамі ініцыятых груп подпісаў і звесткі, абвешчаныя сябрамі выбарчых камісій, не супадаюць яшчэ і ў прэтэндэнтаў на прэзідэнцкае крэсла Рыгора Кастусёва, Віталя Рымашэўскага і Міколы Статкевіча.

“Мы будзем сачыць за тым, як будзе вырашацца пытанне з нестыкоўкай колькасці пададзеных подпісаў у выбарчыя камісіі. Пры неабходнасці будзем пісаць адпаведныя скаргі. Пакуль магу толькі адзначыць нізкі ўзровень падтрыхтоўкі сяброў раённых выбарчых камісій”, - адзначае праваабаронца.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства