viasna on patreon

Орша: Нялёгкая праца сябра камісіі

2010 2010-11-02T10:42:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dzied.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Не ўсе сябры тэрытарыяльных камісій здольныя справіцца з нялёгкай грамадскай працай.

На паседжанні Аршанскай гарадской камісіі па выбарах Прэзідэнта, якое праходзіла 30 кастрычніка, складаліся акты аб колькасці подпісаў, якія не падлягаюць праверцы. Як аказалася, не ўсім сябрам камісіі гэтая праца аказалася па плячы. Так, сябар камісіі, вылучэнец ад Камуністычнай партыі Беларусі Аляксей Ламыга так і не змог падпісаць пратаколы камісіі. Праверка кожнага ліста за Рыгора Кастусёва, якія дасталіся яму, у Аляксея Ільіча займала занадта шмат часу, а затым і наогул яму давялося пакінуць паседжанне. Іншыя сябры Аршанскай гарадской камісіі дапамаглі яму апрануцца і правялі па прыступках лесвіцы ...

Прычына гэтага празаічна простая. Сябру камісіі Аляксею Ламыгу пайшоў ужо 79-ы год. Як гаворыцца, дай Бог кожнаму дажыць да такога ўзросту. Але рашуча незразумелая пазіцыя гарвыканкама і Прэзідыума гарадскога Савета дэпутатаў. Пры фармаванні камісіі яны тлумачылі, што не ўключылі ў яе склад ні аднаго прадстаўніка апазіцыі па прычыне таго, што галоўным крытэрыем быў прафесіяналізм. Так няўжо, маладыя і адукаваныя апазіцыянеры менш прафесійныя, чым пажылы чалавек, які ў сілу ўзросту патрабуе  старонняй дапамогі?

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства