viasna on patreon

Магілёў: Подпісы падлічылі без праваабаронцаў

2010 2010-11-02T10:23:26+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/buhel.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Барыс Бухель.

Праваабаронца Барыс Бухель.

Магілёўскія праваабаронцы Барыс Бухель і Аляксей Колчын не патрапілі на паседжанні раённых выбарчых камісій, дзе адбываўся падлік колькасці здадзеных подпісаў за прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта.

“29 кастрычніка я аднёс сваю заяву ў Кастрычніцкую раённую выбарчую камісію з просьбай, каб мне паведамілі, калі адбудзецца паседжанне гэтай камісіі, - гаворыць праваабаронца Барыс Бухель. - Мне сказалі, што яно адбудзецца на наступны дзень, 30 кастрычніка, і мяне на яго запрашаюць. Зранку ж высветлілася, што ўсе здадзеныя ініцыятыўнымі групамі подпісы былі ўжо падлічаны і зрабілі гэта сябры раённай камісіі вечарам 29 кастрычніка пасля сканчэння працоўнага дня”.

Барыс Бухель адзначае, што на паседжанні Ленінскага райвыбаркаму яму толькі паведамілі колькасць здадзеных, выкрэсленых і не падлягаючых праверцы подпісаў, а таксама колькасць подпісаў з іншых раёнаў.

“Мне быў дадзены пісьмовы адказ аб тым, што камісія запрашае мяне на паседжанне па праверцы подпісаў 30 кастрычніка. Я прыйшоў, як мяне і запрашалі, але апынуўся гледачом самага спраўдага спекталя, - гаворыць Барыс Бухель, - Частку подпісаў члены камісіі не паспелі падлічыць увечары 29 кастрычніка і таму яны дараблялі гэтую працу ў маёй прысутнасці. Па маім патрабаванні мне паказвалі толькі тое, што сябры камісіі хацелі паказаць. Я сядзеў здалёк і амаль нічога не бачыў. Ведаю толькі, што агучаныя  раённай выбарчай камісіяй лічбы са здадзенай колькасцю подпісаў не стыкуюцца. Да падпісных лістоў мяне падпускалі толькі тады, калі ім неабходна было зафіксаваць сапсаваныя падпісныя лісты.
Калі ж сябры камісіі адабралі 20% подпісаў, то я пацікавіўся, ці можна паглядзець адабраныя на праверку падпісныя лісты прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта Рыгора Кастусёва, на што атрымаў адмову. Таксама мне не дазволілі прысутнічаць падчас татальнай праверкі адабраных подпісаў”.

Праваабаронца Аляксей Колчын адзначае, што ягоная камісія спрацавала больш аператыўна і ніякіх падлікаў пры ім не вялі - далі ўжо гатовыя лічбы.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства