viasna on patreon

Слухайце штотыднёвую праваабарончую праграму “Людзьмі звацца!” на хвалях Радыё Рацыі

2010 2010-10-26T12:53:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/racyja-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.

Праграма складаецца з чатырох паасобных рубрык: “Хроніка пераследу”, “Час выбару”, “Інтэрв’ю са змагаром за дэмакратычныя каштоўнасці” і “Захаваем жыццё”.

Час выхаду праграмы ў эфір – 15-05 (паўтор серада 0:05-1:00 і субота 7:05-8:05). Таксама ў гэты час яе можна слухаць праз інтэрнэт на сайце www.racyja.com

Сёння, 26 кастрычніка, у чарговым выпуску праграмы “Людзьмі звацца!” слухачоў чакаюць агляд-хроніка парушэнняў правоў чалавека, у якой прадстаўлены найбольш гучныя факты пераследу за мінулы тыдзень.

У рубрыцы “Час выбару” аналізуецца хада выбарчай прэзідэнцкай кампаніі і забеспячэнне выбарчых правоў грамадзянаў, якія выявілі ўдзельнікі незалежнага маніторынгу "Праваабаронцы за свабодныя выбары".

Госця праграмы – каардынатаркай сеткі Глабальнага партнёрства па папярэджанні ўзброенных канфліктаў Паліна Сцепаненка.

Рубрыка “Захаваем жыццё” прадстаўляе апошнія падзеі, звязаныя з кампаніяй за адмену смяротнага пакарання ў Беларусі.

У музычных паўзах – кампазіцыі магілёўскага рок-гурта “Таварыш Маўзер”.

Радыё Рацыя – першае незалежнае інфармацыйна-забаўляльнае FM-радыё ў Польшчы на беларускай мове. Галоўнай мэтай Беларускага Радыё Рацыя з’яўляецца стварэнне грамадзянам Беларусі доступу да незалежнай інфармацыі аб падзеях і развіцці сітуацыі ў Беларусі, Польшчы, Еўропе ды свеце.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства