Алесь Бяляцкі зьвярнуўся ў Адміністрацыю Прэзідэнта і да Генпракурора Беларусі
Віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі па правах чалавека (FIDH) Алесь Бяляцкі даслаў зварот на імя Генеральнага пракурора Беларусі Рыгора Васілевіча і ў Адміністрацыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Праваабаронца нагадвае пра афіцыйную заяву Міжнароднай федэрацыі па правах чалавека адносна сітуацыі з правамі чалавека, якая тычыцца ціску на групы грамадзян, што прадстаўляюць анархісцкі і антыфашысцкі моладзевыя рухі ў нашай краіне. Ён заклікае спыніць супрацьпраўныя дзеяньні і не дапускаць парушэньняў правоў чалавека пры правядзеньні расследваньня па даддзеных крымінальных справах.
Алесь Бяляцкі ўпэўнены, што грубы перасьлед і факты парушэньня беларускага заканадаўства пры расследваньні гэтых гучных спраў не спрыяюць міжнароднаму аўтарытэту нашай краіны.
Да сваіх зваротаў праваабаронца далучыў заяву FIDH.