viasna on patreon

ЦВК “згубіла” віцебскія подпісы за вылучэнне Уладзіміра Някляева

2010 2010-11-01T17:41:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vicebsk-piket-niekliaeu.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Падчас прэсавай канферэнцыі  ў ЦВК прагучала інфармацыя, што ў Віцебскай вобласці на вылучэнне Уладзіміра Някляева не сабрана ніводнага подпісу. Мясцовыя актывісты аспрэчылі гэта, звярнуўшыся ў абласную выбарчую камісію. Старшыня камісіі Вячаслаў Крукоўскі пацвердзіў, што было здадзена 32 005 подпісаў, аднак на сайце ЦВК памылку так і не выправілі.

 

Лідзія Сагідуліна, абласны каардынатар па зборы подпісаў за вылучэньне Уладзіміра Някляева, звярнула ўвагу, што пасля сканчэння працоўнага дня на сайце ЦВК http://www.rec.gov.by/pdf/prb2010/sved9.pdf  так і засталася зводная табліца пра колькасць здадзеных подпісаў, дзе  ў графе “Віцебская вобласць” не пазначана лічба:

 

“Віцебская абласная камісія падлічыла подпісы, іх 32 005. У мяне нават есць фотаздымкі таго, як падпісныя аркушы завяраюць у мясцовых камісіях. Вельмі добра, што іх зрабіў, да прыкладу, Яраслаў Берніковіч з Глыбокага – што называецца, перастрахаваўся. Цяпер гэта – наш галоўны доказ. Старшыня абласной камісіі Вячаслаў Крукоўскі прасіў перадаць свае прабачэнні ініцыятыўнай групе за памылку, якая прагучала ў тым ліку і ў тэлеэфіры, у выпуску навінаў. Аднак у ЦВК ніхто не спяшаецца яе выправіць!”

 

З усіх абласцей на Віцебшчыне сабрана самая вялікая колькасць подпісаў за вылучэнне Уладзіміра Някляева – у іншых рэгіёнах, не лічачы Мінск, гэтая лічба не перавышае 27 з паловай тысяч.

 

Актывісты не выключаюць, што “згубілі” подпісы , а потым абвясцілі пра гэта ў СМІ невыпадкова – каб прыхаваць сапраўдную інфармацыю пра падтрымку Някляева ў рэгіёне. З той самай мэтай, верагодна, сапраўдная лічба дагэтуль не з’явілася і на сайце ЦВК, кажуць члены ініцыятыўнай групы патэнцыйнага кандыдата. 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства