viasna on patreon

Віцебская філія новастворанага Саюзу пісьменьнікаў Беларусі агітуе за Лукашэнку

2006 2006-03-01T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У той час, калі ўлады душаць апошнюю буйную і ўплывовую творчую незалежную арганізацыю -- Саюз беларускіх пісьменьнікаў, у мясцовай газэце “Народнае слова” пісьменьнікі з новастворанага саюзу зьмясьцілі зварот да суграмадзянаў з просьбаю падтрымаць кандыдатуру дзейнага прэзыдэнта на наступных выбарах.

Як паведаміла радыё Свабода, у якасьці аргумэнтаў на карысьць абраньня Лукашэнкі ў гэтым звароце згадваюцца “перадавыя пазыцыі Беларусі паміж усіх рэспублік былога СССР па тэмпах разьвіцьця эканомікі і ўзроўню сацыяльных гарантыяў”, на якія дзяржава выйшла выключна “дзякуючы цьвёрдай волі і несупынным высілкам Першага прэзыдэнта”. Бо ён адзін “ёсьць гарантыяй таго, што Беларусь і надалей будзе разьвівацца і мацнець”.

Што да іншых кандыдатаў, то пісьменьнікі з СПБ пэўныя, што “нашыя ворагі перасьледуюць адну мэту – дэстабілізаваць сытуацыю ў краіне, любым коштам правесьці кандыдата, які мусіць узяць сабе ролю заходняй марыянэткі і сьлепа выконваць загады сваіх гаспадароў”.

Звароты з падобнымі ацэнкамі палітычнай сытуацыі ў краіне пачалі рэгулярна зьяўляцца ў дзяржаўных газэтах Віцебшчыны, іхныя аўтары – гэта пераважна прадстаўнікі вэтэранскіх арганізацыяў і БРСМу. Зрэшты, так было і напярэдадні мінулых прэзыдэнцкіх выбараў, але ж пісьменьнікі адкрыта далучыліся да перадвыбарчае агітацыі ўпершыню.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства