viasna on patreon

Віцебшчына: Большасць вылучэнцаў ва ўчастковыя камісіі – ад партый “Справядлівы свет” і БНФ

2010 2010-11-01T16:57:14+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/viciebshchyna.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Паводле кіраўнікоў абласных партыйных структур, некалькі дзесяткаў вылучэнцаў гатовыя працаваць ва ўчастковых камісіях у абласным цэнтры, астатнія – у рэгіёнах.

Як паведаміў “Праваабаронцам за свабодныя выбары” старшыня абласной арганізацыі партыі БНФ Кастусь Смолікаў, партыйныя структура вылучыла 25 прэтэндэнтаў на ўдзел у працы ўчастковых камісій - 24 чалавекі ў Віцебску і 1 у райцэнтры Гарадок.

Старшыня абласной арганізацыі партыі “Справядлівы свет” Мікалай Селівашка расказаў, што па вобласці вылучана 50 чалавек. 17 з іх выказалі жаданне працаваць у камісіях Віцебска, іншыя – у Полацку, Наваполацку, Воршы, Бешанковічах, Сянно і Талачыне.

Мясцовыя структуры АГП таксама прапанавалі сваіх вылучэнцаў у склад участковых камісій, але у меншай колькасці: 11 партыйцаў гатовыя працаваць на выбарах у Віцебску, Воршы, Міёрах.

У рэгіёнах разгляд кандыдатур прэтэндэнтаў распачынаецца заўтра, у Віцебску рашэнняў раённых камісій чакаюць 3-га лістапада.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства