Бабруйск: Назіральнікаў ад БХК не пускаюць на паседжанні па фармаванні ўчастковых камісіяў
Беларускі Хельсінкскі камітэт атрымаў адказ з Адміністрацыі Ленінскага раёна на зварот, у якім праваабарончая арганізацыя прасіла дапусціць сваіх назіральнікаў на паседжанні па фармаванні ўчастковых камісіяў.
Кіруючая справамі Адміністрацыі Леніскага раёна Галіна Хархалёва зноў, як і ў выпадку з фармаваннем ТВК, спасылаецца на артыкул 34 ВК Беларусі, у якім пра прысутнасць назіральнікаў на такіх паседжаннях нічога не сказана. Такім чынам, як сцвярджае Г.Хархалёва ў сваім адказе, прысутнасць назіральнікаў ад БХК на паседжанні адміністрацыі раёна неправамоцная. Прытым, у гэтым жа адказе згадваецца арт.13 ВК, які гарантуе адкрытасць і галоснасць выбарчага працэсу.
Бабруйскі праваабаронца Юры Чапурышкін адзначыў, што падобныя звароты сябры БХК дасылалі таксама ў Адміністрацыю Першамайскага раёна Бабруйска і Бабруйскі райвыканкам. Але адтуль адказы пакуль не прыйшлі.
Юры Чапурышкін паведаміў, што ў сувязі з адмовай ў назіранні праваабаронцы будуць накіроўваць скаргу ў Бабруйскі гарвыканкам.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”