viasna on patreon

Салігорск: Выбарчыя мерапрыемствы закрыты для назіральнікаў

2010 2010-11-01T14:13:06+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/marhotka_100.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Прадстаўнік БХК у Салігорску Леанід Мархотка

Прадстаўнік БХК у Салігорску Леанід Мархотка

Салігорскі выканаўчы камітэт не пайшоў насустрач назіральнікам, даслаўшы на іх запыты недарэчныя адпіскі. Тэндэнцыю дасылаць адпіскі ў якасці адказаў пераняла і раённая выбарчая камісія.

Нагадаем, што 12 кастрычніка сябра РПГА "Беларускі Хельсінкскі Камітэт" Леанід Мархотка накіраваў старшыні Салігорскага выканкаму заяву з просьбай прысутнічаць у на мерапрыемствах, прадугледжаных Планам арганізацыйна-ідэалагічнага забеспячэння выбараў. 28 кастрычніка выканаўчы камітэт урэшце даў адказ. Каментуе Л.Мархотка:

- Ня ведаю, чаго ў гэтым лісце больш -- прафесійнай некампетэнтнасці спадара Рымашэўскага і яго падначаленых, альбо наўмыснага ігнаравання ўзнятага пытання. Замест таго, каб даць матываваны адказ адносна магчымасці маёй прысутнасці ў якасці назіральніка на перадвыбарчых выканкамаўскіх мерапрыемствах, мне паведамляюць аб тым, што "падрыхтоўку і правядзенне выбараў асвятляюць сродкі масавай інфармацыі".

З парушэннем тэрмінаў, прадугледжаных выбарчым заканадаўствам, прыйшоў з выканкама адказ на запыт прадставіць для азнаямлення дакументацыю, у адпаведнасці з якой была створана Салігорская раённай камісія. Гэты ліст, як і папярэдні, выклікаў сур'ёзнае абурэнне ў праваабаронцаў сваёй абстрагаванасцю. 

-  Гэта размова глуханямога са сляпым. Запытваешся пра канкрэтныя паперы, на падставе якіх абіралі сяброў выбаркаму, а табе адказваюць, што выбаркам створаны райвыканкамам, рашэнне апублікавана і кропка. Гэта нават не адказы, а паведамленні на вольную тэму. Мяне, як юрыста, гэта проста прыводзіць у шокавы стан.

Сумны досвед выканаўчага камітэту пераняла Салігорская раённая камісія па выбарах. На пісьмовы запыт акрэдытаванага назіральніка паведаміць яму дату, час і месца праверкі сабраных ініцыятыўнымі групамі подпісаў быў дадзены адказ "не аб чым", палову старонкі якога займаюць наўпроставыя цытаты некалькіх частак Выбарчага Кодэксу, а напрыканцы нагадваецца, што "назіральнік не мае права: ствараць перашкоды для нармальнай працы камісіяў, умешвацца ў працу камісіяў".

На думку Л.Мархоткі, такое стаўленне да назіральнікаў з боку салігорскіх выбаркаму і райвыканкаму можа сведчыць толькі аб нежаданні рабіць выбарчы працэс адкрытым і празрыстым у салігорскім рэгіёне. Праваабаронцы падрыхтавалі некалькі скаргаў у пракуратуру, звязаных з парушэннямі выбарчага заканадаўства Салігорскім раённым выканаўчым камітэтам.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства