viasna on patreon

У Магілёве ўшанавалі памяць загінулых у гады сталінскіх рэпрэсій

2010 2010-11-01T09:42:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

31 кастрычніка ў Магілёве актывісты Партыі БНФ ушанавалі памяць загінулых у гады сталінскіх рэпрэсій.

Некалькі чалавек прыйшлі да сімвалічнага крыжа, устаноўленага на праспекце Дзімітрава насупраць мясакамбіната, каб успомніць пра тых, хто быў рэпрэсаваны і расстраляны ў 1930-50-я гады. Сярод прысутных быў і патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты ад Партыі БНФ Рыгор Кастусёў.

Як заявіў Кастусёў, нельга забываць пра тое, што адбывалася ў 1930-50-я гады. «Калі не забыць, то ёсць надзея, што мінулае не паўторыцца, — сказаў палітык. — На жаль, падчас кампаніі па зборы подпісаў мне даводзілася, хоць зрэдку, але чуць агрэсіўныя выказванні прыхільнікаў Аляксандра Лукашэнкі і яго рэжыму, што яны гатовы браць у рукі зброю і расстрэльваць тых людзей, якія выступаюць супраць існуючага ў Беларусі рэжыму, супраць Лукашэнкі. Гэта мяне вельмі трывожыць. Раней такіх выказванняў не было».

На думку Кастусёва, нашчадкі тых, хто ў 1930-50-я гады знішчалі людзей, «зараз узнімаюць галаву».

Пастаяўшы каля паўгадзіны каля памятнага крыжа, удзельнікі акцыі разышліся.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства