Калінкавічы: Някляеў і Рымашэўскі першыя пасля Лукашэнкі
https://spring96.org/be/news/37012
2010
2010-11-01T12:54:56+0200
2010-11-01T12:54:56+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/podpisy-zbor.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Як паведаміў правааборонца Уладзімір Целяпун, у Калінкавічах па набранай колькасці подпісаў выбаршчыкаў з альтэрнатыўных кандыдатаў першае месца занялі лідэр грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду!” Уладзімір Някляеў (654) і сустаршыня арганізацыйнага камітэту па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Віталь Рымашэўскі (652).
Далей ідуць старшыня Савета Асацыяцыі малога і сярэдняга прадпрыймальніцтва Віктар Цярэшчанка з 422 подпісамі, лідэр кампаніі “Еўрапейская Беларусь” Андрэй Саннікаў – 58 подпісаў і старшыня арганізацыйнага камітэта па стварэнні саюза “За мадэрнізацыю” Аляксея Міхалевіча – 43 подпісы.
За дзеючага кіраўніка краіны ў Калінкавічах было сабрана – 6819 подпісаў.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”