viasna on patreon

Гродна: Праваабаронцы праз скаргі дамагаюцца прысутнасці пры праверцы падпісных лістоў

2010 2010-11-01T10:44:27+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/uladzimir-khilmanovich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Хільмановіч

Уладзімір Хільмановіч

Гродзенскія праваабаронцы Віктар Сазонаў і Уладзімір Хільмановіч падалі скаргі на рашэнні мясцовых тэрытарыяльных выбарчых камісій. Віктар Сазонаў зарэгістраваны назіральнікам у камісіі Ленінскага раёну г.Гродна, Уладзімір Хільмановіч – у Гродзенскай раённай камісіі. Абодва накіравалі ў адпаведныя камісіі лісты з просьбай мець магчымасць прысутнічаць на паседжаннях пры праверцы падпісных лістоў, аднак у гэтым ім было адмоўлена.

Праваабаронцы не згодныя з такой трактоўкай выбарчага заканадаўства і дамагаюцца зараз станоўчага рашэння праз скаргі, накіраваныя ў Гродзенскую абласную камісію і Цэнтральную камісію.

“Кіраўніцтва гродзенскіх тэрытарыяльных камісій адвольна тлумачыць выбарчае заканадаўства і не дапускае зарэгістраваных назіральнікаў на свае паседжанні. Такім чынам не забяспечана галоснасць выбарчага працэсу. Прыкладам, старшыня Гродзенскай раённай камісіі Святлана Дабрыян у адказе мне спасылаецца на тое, што праца па падрыхтоўцы выбараў рэгулярна асвятляецца ў рэгіянальнай газеце “Перспектыва” і на раённым радыё. Але нават гэтая спасылка няўдалая, бо тая ж газета друкуе толькі афіцыйныя матэрыялы ЦВК, а нумар, які выходзіць па пятніцах, увогуле не трапляе ў кіёскі. І цікава, у чым гэтыя камісіі, якія ўсё больш нагадваюць нейкія закрытыя ложы, бачаць правы і сэнс працы незалежных назіральнікаў, калі не дапускаюць іх на самыя важныя паседжанні?”, - каментуе сітуацыю Уладзімір Хільмановіч. 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства