viasna on patreon

Пінск: Менш за ўсё подпісаў здадзена за Някляева

2010 2010-10-31T08:46:54+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pinsk-piket-niaklaeu.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На афіцыйным сайце пінскага гарвыканкаму з’явілася інфармацыя па колькасці подпісаў, якія сабралі ініцыятыўныя групы прэтэндэнтаў у кандыдаты ў прэзідэнты. Стала вядома, што ў Пінску збіралі подпісы 8 ініцыятыўных груп, а вынікі іх працы такія:

Лукашэнка А.Р. – 16 673

Міхалевіч А.А. – 2372

Раманчук Я.Ч. – 2317

Кастусёў Р.А. – 1107

Саннікаў А.О. – 819

Рымашэўскі В.А. – 671

Цярэшчанка В.І. – 533

Някляеў У.П. – 239

Сябры ініцыятыўнай групы Уладзіміра Някляева тлумачаць свой вынік тым, што подпісаў яны сабралі болей, а здаць менавіта столькі загадалі  абласныя каардынатары.

У нататцы азначана, што за А.Р. Лукашэнку подпісы збіралі актывісты арганізацый “Белая Русь”, БРСМ, саюзу жанчын, КПБ, прафсаюзаў, савету ветеранаў і  іншыя грамадзяне. Аб тым, хто збіраў подпісы за вылучэнне іншых кандыдатаў, інфармацыі няма.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства