Брэсцкая вобласць: Партыйцы намераны прысутнічаць пры фармаванні ўчастковых камісій
https://spring96.org/be/news/36965
2010
2010-10-30T12:03:44+0300
2010-10-30T12:03:44+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Брэсцкая абласная рада Партыі БНФ накіравала 12 сваіх актывістаў у розных раёнах на паседжанні выканкамаў па фармаванні ўчастковых выбарчых камісій. Партыйная структура спасылаецца на ч. 5 арт. 34 Выбарчага кодэкса, якая прадугледжвае права прысутнічаць на паседжаннях па фармаванні камісій прадстаўнікоў тых суб’ектаў, якія вылучылі ў іх склад сваіх прадстаўнікоў.
Адзін з накіраваных прадстаўнікоў Партыі БНФ Зміцер Траццяк выказвае спадзяванне, што вызначаная законам працэдура будзе выканана, а фармаванне ўчастковых камісій будзе празрыстым.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”