viasna on patreon

У салігорскай кавярні забаранілі палітычную агітацыю (фотафакт)

2010 2010-10-29T18:13:14+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/saligorsk-kaviarnia-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У адной з салігорскіх кавярняў наведвальнікі маглі пабачыць на століках абвесткі наступнага зместу: "У нашай установе забаронена займацца палітычнай, рэлігійнай і камерцыйнай агітацыяй". Мясцовыя праваабаронцы паспрабавалі высветліць абставіны з'яўлення гэткіх папярэджанняў.

Сябра БХК Леанід Мархотка завітаў у салігорскую кавярню "Фота Кафейня", якая месціца на праспекце Міра, і пабачыў на кожным століку абвесткі з вышэйадзначаным зместам. 

- Адміністрацыі ў кавярні не было, але я пакінуў на касе сваю візітку. Было цікава, хто ці што прымусіла надрукаваць такія паведамленні. Званка я не дачакаўся, але ж ужо на наступны дзень абвесткі былі замененыя на іншыя. Аказваецца, пасля майго візіту ў кавярні пабываў з кансультацыямі нейкі юрыст, - паведаміў Л.Мархотак. - Новы тэкст спасылаецца на Пастанову Міністэрства гандлю, якая нібыта забараняе выкарыстанне кавярні "не па прызначэнню, у тым ліку для здзяйснення рэлігійнай, палітычнай, камерцыйнай і іншых відаў дзейнасці". Насамрэч адзначаная пастанова ўсяго толькі класіфікуе аб'екты грамадскага харчавання паводле нацэначнай катэгорыі і не мае аніякага дачынення да рэгулявання рэлігійнай альбо палітычнай дзейнасці і агітацыі.

Як стала вядома, у канцы жніўня з сябрамі сваёй будучай ініцыятыўнай групы ў гэтай кавярні сустракаўся прэтэндэнт на пост прэзідэнта Яраслаў Раманчук. Сустрэча адбывалася пры традыцыйнай увазе з боку міліцыі. Верагодна, уладальнікі кавярні адчулі з-за гэтага пэўны прэсінг і гэткім дзіўным чынам вырашылі перастрахавацца на будучыную. Узять каментэр адміністрацыі з гэтай нагоды не атрымалася.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства