viasna on patreon

Пінск: За Кастусёва, Някляева і Міхалевіча сабралі прыблізна аднолькавую колькасць подпісаў

2010 2010-10-29T17:34:38+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сябры ініцыятыўнай групы Рыгора Кастусёва сабралі каля двух тысяч подпісаў у ягоную падтрымку ў якасці кандыдата ў прэзідэнты. Зараз ідзе працэс праверкі падпісных лістоў, а потым іх аднясуць у пінскую гарадскую выбарчую камісію. Сябры ініцыятыўнай групы спадара Кастусёва кажуць, што на гэтым этапе выбарчай кампаніі ніякіх перашкод ім не было. Яны спакойна збіралі подпісы ў пікетах і ў кватэрах пінчукоў. Прыблізна такая ж колькасць подпісаў і ў пінскай каманды Алеся Міхалевіча.

Сябры ініцыятыўнай групы Уладзіміра Някляева ў Пінску таксама сабралі каля двух тысяч подпісаў за свайго вылучэнца. Аснову пінскай каманды спадара Някляева складалі сябры партыі “Справядлівы свет”. Сабраныя подпісы пасля праверкі абласным каардынатарам паступяць у тэрытарыяльную выбарчую камісію.

Каардынатары ініцыятыўных груп іншых прэтэндэнтаў на прэзідэнцке крэсла, якія збіралі подпісы ў Пінску, абяцалі паведаміць колькасць сабраных подпісаў пазней.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства