viasna on patreon

Баранавічы: Больш за ўсё сабрана подпісаў за Статкевіча і Уса, менш за ўсё – за Някляева

2010 2010-10-29T16:56:10+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/baranavichy-garkamisija.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

29 кастрычніка баранавіцкія сябры ініцыятыўных груп дэмакратычных прэтэндэнтаў у прэзідэнты падсумоўваюць вынікі збору подпісаў. Як паведаміў кіраўнік ініцыятыўных груп Мікалая Статкевіча і Дзмітрыя Уса ў Баранавічах Яраслаў Грышчэня, за кожнага з прэтэндэнтаў яны сабралі больш чым па 6 000 подпісаў выбаршчыкаў. Грышчэня кіраваў і баранавіцкай ініцыятыўнай групай Яраслава Раманчука, якая сабрала 3 510 подпісаў выбаршчыкаў. Уладзімір Гундар кіраваў ініцыятыўнай групай Алеся Міхалевіча ў Баранавічах і здаў у ТВК 4 212 подпісаў грамадзян горада. Віктар Мезяк, як кіраўнік баранавіцкай ініцыятыўнай групы Андрэя Саннікава, сказаў, што ў Баранавічах за яго сабрана 3 960 подпісаў, а Таццяна Малашчанка адзначыла, што за Віталя Рымашэўскага ў Баранавічах сабрана 2 855 подпісаў. Найменшую колькасць подпісаў у Баранавічах (каля 2-х тысячаў) сабрана і здадзена ў ТВК за Уладзіміра Някляева.

Адзначым, што ў выніку праверкі подпісаў названыя лічбы могуць істотна зменшыцца.

Назіраць за працэдурай праверкі сапраўднасці подпісаў выказаў жаданне назіральнік ад ТБМ у гарадской тэрытарыяльнай выбарчай камісіі Сяргей Гоўша.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

 

 

Фота: шыльда Баранавіцкай ТВК.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства