viasna on patreon

“Хрыстос забаронены” на экспертызе ў КДБ

2010 2010-10-29T07:52:35+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/hrystos.jpg

Ва ўпраўленне КДБ па Гродзенскай вобласці дакументальна-публіцыстычны фільм, зняты сустаршынёй аргкамітэта па стварэнні партыі БХД Аляксеем Шэінам, накіраваны Ашмянскай мытняй, пра што аўтар фільма даведаўся ўчора з афіцыйнага ліста.

Шэсць кампакт-дыскаў з фільмам былі затрыманыя на Ашмянскай мытні яшчэ 11 лютага  падчас паездкі А.Шэіна праз Літву на сустрэчу з латышскімі палітыкамі і хрысціянамі.

 Паводле слоў А.Шэіна, мытнікі ініцыявалі адміністрацыйны працэс, які быў спынены 15 сакавіка з-за адсутнасці складу правапарушэння.

 12 кастрычніка А.Шэін прыехаў на мытню, каб забраць дыскі. Яму прапанавалі напісаць адпаведную заяву, на якую 25 кастрычніка і быў атрыманы пісьмовы адказ аб перадачы фільма на экспертызу.

Прэм`ера  52-хвіліннай стужкі пра супрацьстаянне савецкай сістэмы і евангельскіх вернікаў у БССР адбылася ў Мінску 26 студзеня. У фільм увайшлі сведчанні хрысціян, якія перажылі савецкія канцлагеры і турмы; унікальная антыхрысціянская кінахроніка часоў БССР і інтэрв`ю з беларускімі гісторыкамі.

Фільм дэманстраваўся ў пратэстанцкіх абшчынах краіны, атрымана запрашэнне на паказ стужкі ў Брусэлі.

"Хрыстос забаронены" быў зняты з паказу на міжнародным каталіцкім фестывалі хрысціянскіх дакументальных фільмаў і тэлепраграм "Магніфікат-2010", які праходзіў у Беларусі ў верасні. 22 кастрычніка гэтая стужка дэманстравалася ў Вільнюсе ў Музеі ахвяр генацыду.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства