На сайце Мазырскага БРСМ - выбары, рытуальныя паслугі і порна
На сайце мазырскай гарадской арганізацыі БРСМ навіны пра выбары прэзідэнта падаюцца ў даволі нечаканым кантэнце.
На галоўнай старонцы змешчаны малюнак “Я прагаласую 19 снежня”. У рубрыцы “Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь!” ёсць навіна пра семінар-вучобу па арганізацыйна-прававых асаблівасцях правядзення выбарчай кампаніі. І тут жа змешчаны рэкламныя паведамленні “Маскоўскае гарадское бюро рытуальных паслуг з радасцю паведамляе...” і прапаноўваюцца інтэрнэт-перакладчыкі, гульні, кансультацыі па зніжэнні вагі, запасныя часткі да сельскагаспадарчай тэхнікі і іншая “палітычныя значная інфармацыя”.
Дарэчы, пад навіной пра развіццё на Гомельшчыне валанцёрскага руху наведвальнікам сайта прапаноўваецца бясплатнае порна! Парнаграфія-анлайн прапаноўваецца і пад артыкулам “Мы - грамадзяне Беларусі!”.
Ну вельмі цікавы сайт “самай масавай маладзёжнай арганізацыі”! І куды толькі глядзіць Беларуская дзяржаўная інспекцыя па электрасувязі, якая складае чорныя спісы сайтаў Інтэрнэта?
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”