viasna on patreon

Пінск: Пакуль агучана толькі колькасць подпісаў, сабраная за Рыгора Кастусёва

2010 2010-10-28T12:38:45+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pinsk-kastuseu.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пікет па зборы подпісаў за Р.Кастусёва ў Пінску

Пікет па зборы подпісаў за Р.Кастусёва ў Пінску

Сябры ініцыятыўнай групы Рыгора костусева сабралі больш за тысячу подпісаў у ягоную падтрымку ў якасці кандыдата ў прэзыдэнты. Зараз ідзе працэс вычыткі падпісных лістоў, а заўтра іх занясуць у пінскую гарадскую выбарчую камісію.  Чальцы ініцыятыўнай групы спадара Костусева кажуць, што на гэтым этапе выбарчай кампаніі ніякіх перашкод ім не было. Яны спакойна збіралі подпісы ў пікетах і ў кватэрах пінчукоў.

У Пінску працавалі ініцыятыўныя групы іншых прэтэндэнтаў на пасаду прэзыдэнта. А менавіта Яраслава Раманчука, Уладзіміра Някляева, Алеся Міхалевіча і Аляксандра Лукашэнкі. Каардынатары гэтых ініцыятыўных груп абяцалі паведаміць колькасць сабраных подпісаў пазней.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства