viasna on patreon

Барысаў: Праваабаронцы не пакідаюць надзеі назіраць за праверкай подпісаў

2010 2010-10-28T12:26:17+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/statkevich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Марына Статкевіч

Марына Статкевіч

Назіральнікі ў Барысаўскай тэрытарыяльнай выбарчай камісіі Марына Статкевіч і Алег Мацкевіч накіравалі ў Мінскую абласную выбарчую камісію скаргу на забарону ТВК на назіранне за працэдурай праверкі сапраўднасці подпісаў за патэнцыйных кандыдатаў.

Назіральнікі М.Статкевіч і В.Мацкевіч упэўненыя ў тым, што працэс праверкі сапраўднасці подпісаў, аддадзеных выбаршчыкамі за патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты, з'яўляецца вельмі важнай для выбарчай кампаніі працэдурай. Прысутнасць на паседжаннях назіральнікаў не забаронена выбарчым заканадаўствам краіны, яно проста не прадугледжана.

Зыходзячы з гэтых пазіцый, назіральнікі ў сваёй скарзе на дзеянні Барысаўскай ТВК просяць у Мінскай абласной выбарчай камісіі разгледзець заяву і прыняць адпаведнае рашэнне. Надзеі на тое, што ім усё ж будзе дазволена назіраць за працэсам праверкі сапраўднасці подпісаў, барысаўскія назіральнікі не пакідаюць.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства