Маладэчна: Вайскоўцаў папярэдзілі, што правераць, за каго яны ставілі подпісы
https://spring96.org/be/news/36898
2010
2010-10-28T01:40:13+0300
2010-10-28T01:40:13+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/maladechna-dom-vajskoycy-3.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Як паведамілі маладэчанскія сябры ініцыятыўных груп дэмакратычных прэтэндэнтаў у кандыдаты, пры зборы подпісаў у дамах, дзе жывуць вайскоўцы ды супрацоўнікі райвыканкаму, за альтэрнатыўных вылучэнцаў амаль ніхто не падпісваецца.
Так, зборшчыкі подпісаў за Алеся Міхалевіча былі вельмі здзіўленыя, калі, абыйшоўшы 45-кватэрны дом, атрымалі нулявы вынік. Неўзабаве стала вядома, што жыхары гэтага дома – вайскоўцы, і іх на працы папярэдзілі, што ўсе подпісы правяраюцца, таму начальству будзе вядома, хто за каго падпісаўся. Зразумела, што пасля такога папярэджання жадаючых здаць подпіс не стала.
Прыкладна такая ж сітуацыя назіралася ў дамах, дзе пераважна жывуць супрацоўнікі райвыканкама.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"