Райвыканкамы Віцебшчыны не спяшаюцца з інфармацыяй аб стварэнні ўчасткаў
Паводле заканадаўства, да 27-га кастрычніка павінны быць апублікаваны рашэнні аб стварэнні выбарчых участкаў. Аднак толькі 16 раённых адміністрацый Віцебскай вобласці размясцілі гэтую інфармацыю. У 5-ці з 21-го раёнаў Віцебшчыны мясцовыя ўлады палічылі неабавязковым размяшчаць уласныя рашэнні адносна стварэння ўчасткаў.
У адмысловым раздзеле, прысвечаным прэзідэнцкім выбарам, няма адпаведных звестак на інтэрнэт-сайтах Браслаўскага http://braslav.vitebsk-region.gov.by/vybory_presidenta , Дубровенскага http://dubrovno.vitebsk-region.gov.by/ru/vybory_ , Міёрскага http://miory.vitebsk-region.gov.by/ru/vybory , Шумілінскага http://shumilino.vitebsk-region.gov.by/vybory_presidenta і Пастаўскага http://postavy.vitebsk-region.gov.by/ru/vybory_president райвыканкамаў.
Пры гэтым на сайце Пастаўскага райвыканкама няма звестак і пра кіраўніцтва раённай выбарчай камісіі, хаця іншыя афіцыйныя рэгіянальныя інтэрнэт-старонкі ўсё ж паведамляюць хаця б імёны і прозвішчы старшынь, намеснікаў і сакратароў, калі не больш поўныя дадзеныя пра іх. Няма звестак пра кіраўніцтва раённай выбарчай камісіі і на сайце Шумілінскага райвыканкаму.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”