Бярозаўскі раён: Прадстаўнікі Партыі БНФ вылучаны ў 30% участковых камісій
https://spring96.org/be/news/36892
2010
2010-10-28T00:40:21+0300
2010-10-28T00:40:21+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/partyja_bnf.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Рада Брэсцкай абласной арганізацыі Партыі БНФ вылучыла 15 прадстаўнікоў ў склад участковых выбарчых камісій Бярозаўскага раёна па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Пры адносна невялікай колькасці вылучаных – прадстаўнікі партыі пры станоўчым рашэнні могуць увайсці ў 30 % ад усёй колькасці ўчастковых камісій у раёне. Аднак практыка фармавання тэрытарыяльных камісій не дае на гэта шмат надзеі.
Трэба адзначыць, што склад участковых камісій, якія будуць падводзіць вынікі выбараў, -- адзін з важнейшых момантаў, па якім можна будзе меркаваць, насколькі ўлады гатовы да правядзення адкрытых і празрыстых выбараў.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”