viasna on patreon

Гродна: Праверка подпісаў будзе праводзіцца без назіральнікаў

2010 2010-10-27T23:18:48+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ramanurgel.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прадстаўнікам БХК Святлане Рудкоўскай і Раману Юргелю, якія зарэгістраваныя назіральнікамі ў Ленінскай і Кастрычніцкай раённых камісіях г. Гродна, адмовілі ў праве прысутнічаць на паседжаннях камісій падчас праверкі подпісаў. Старшыня Кастрычніцкай раённай камісіі Уладзімір Хлябіч у афіцыйным адказе Раману Юргелю спасылаецца на частку 12 арт. 61 Выбарчага кодэксу і сцвярджае, што “Ваше желание присутствовать при самой процедуре проверки подписей избирателей в подписных листах не предусмотрено Избирательным кодексом Республики Беларусь”. Аналагічную адмову атрымала і Святлана Рудкоўская.

Паралельна Раман Юргель атрымаў адказ з ЦВК за подпісам Лідзіі Ярмошынай на свой зварот з нагоды фармавання ў Гродне выбарчых участкаў. Назіральнікаў таксама не запрасілі на паседжанне па іх фармаванні. Лідзія Ярмошына ў сваім лісце даводзіць, што Выбарчы кодэкс не змяшчае нормы пра абавязак выбарчых камісій інфармаваць назіральнікаў пра паседжанні камісій.   

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства