viasna on patreon

Брэст: Каб падпісацца за Лукашэнку, супрацоўнікаў «Белпошты» выклікалі з адпачынку

2010 2010-10-27T15:07:08+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/belposhta.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як стала вядома праваабаронцам, у Брэсцкім філіяле рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства паштовай сувязі «Белпошта» супрацоўнікам падраздзяленняў прапаноўвалі ў масавым парадку падпісацца за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Па наяўнай інфармацыі, такое ўказанне зыходзіла ад намесніка дырэктара філіяла Вольгі Юрашевіч. Некаторым работнікам, якія знаходзяцца ў цяперашні час у чарговым адпачынку, нават тэлефанавалі дадому і прапаноўвалі з'явіцца на працу, каб паставіць свой подпіс за вылучэнне гэтага кандыдата.
 
«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства