viasna on patreon

Гродна: На адзін пікет – пяць машын з міліцыяй

2010 2010-10-27T14:52:03+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/piket-niakliaeva.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Апошнія дні ў Гродне сябры ініцыятыўнай групы Уладзіміра Някляева праводзяць арыгінальныя пікеты па зборы подпісаў. У адзін з дзён грамадскія актывісты Зміцер Бандарчук і Алег Калінкоў вывесілі расцяжку з партрэтам Някляева на гродзенскім старым мосце. Там жа яны збіралі подпісы ў падтрымку свайго прэтэндэнта.

Праз 15 хвілін да пікетоўшчыкаў пад’ехала ажно 5 аўтамашын, у якіх былі і міліцыянты з аўтаматамі. Міліцыянты праверылі пасведчанні і доўга па тэлефонах раіліся з начальствам наконт сваіх далейшых дзеянняў. Урэшце да пікетоўшчыкаў прыехаў Уладзімір Хлябіч, старшыня Кастрычніцкай раённай камісіі Гродна. Ён зрабіў заўвагу зборшчыкам, што інфармацыйныя стэнды перашкаджаюць руху пешаходаў.  Пікетоўшчыкі прыбралі ножкі стэндаў з тратуараў, пасля чаго працягнулі збор подпісаў. Уладзімір Хлябіч сказаў, што будзе пісаць адпаведную скаргу. Назаўтра пікет актывістаў быў размешчаны ў іншым месцы – на ўзбярэжнай Нёману.  

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства