Мазыр: Дакумент бясследна знік з сайта райвыканкама
Пасля публікацыі “Праваабаронцаў за свабодныя выбары” матэрыяла пад назвай “Вертыкальшчыкі ўпаўнаважылі сябе складаць пратаколы аб парушэнні выбарчага заканадаўства” за 22 кастрычніка, у якім расказвалася аб прынятым Мазырскім райвыканкам 8 кастрычніка распараджэнні №268-Р пад назвай «Об определении должностных лиц, правомочных составлять административные протоколы за нарушение законодательства о выборах», гэты дакумент бясследна знік з сайта райвыканкама. А спасылка, па якой знаходзілася раней распараджэнне, выдае надпіс: “Извините, но такой страницы нет”.
Падобна, што мазырскія вертыкальшчыкі вырашылі схаваць ад шырокіх вачэй сваё рашэнне, даказваючы, што дакумент быў прыняты выключна для вузкага кола людзей.
Нагадаем, што распараджэнне Мазырскага райвыканкама №268-Р пад назвай «Об определении должностных лиц, правомочных составлять административные протоколы за нарушение законодательства о выборах» прызначыла 24 чалавекі з ліку ўладнай вертыкалі выконваць гэтыя абавязкі. У дакуменце стаялі прозвішчы кіраўніка справамі райвыканкама Міхаіла Мікалаевіча Пашынскага і галоўнага спецыаліста-юрыста Андрэя Станіслававіча Горбунова, чые подпісы і былі пад распараджэннем. Такім чынам, яны самі сябе прызначылі ўпаўнаважанымі! Акрамя таго, Міхаіл Пашынскі і начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы Вераніка Байкова, якая таксама ў спісе, - адпаведна старшыня і сакратар раённай выбарчай камісіі.
Дакумент быў прыняты “в целях недопущения и пресечения случаев нарушений законодательства о выборах при проведении выборов Президента Республики Беларусь”.
Мазырская ўлада не дапускае, што работнікі райвыканкаму, раённай выбарчай камісіі, што ў спісе ўпаўнаважанах, могуць парушыць заканадаўства аб выбарах. А калі раптам такое ўсё ж здарыцца: та складаць пратакол на іх будзя няма каму. Вельмі зручнае становішча.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”