Аршанскія раённыя чыноўнікі масава запісаліся ў ініцыятыўную групу Лукашэнкі
https://spring96.org/be/news/36850
2010
2010-10-27T12:46:40+0300
2010-10-27T12:46:40+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/deputaty.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У Аршанскім рэгіёне праведзены аналіз спісу ініцыятыўнай групы Аляксандра Лукашэнкі. Як высветлілася, у складзе групы прысутнічаюць усе без выключэння старшыні і сакратары сельскіх выканкамаў, а таксама дырэктары ўсіх навучальных устаноў Аршанскага раёна.
Цалкам процілеглая сітуацыя па горадзе Орша. Тут у складзе групы наогул няма ні аднаго кіраўніка навучальнай установы або прадпрыемства. У спісах пераважаюць настаўнікі, інжынеры, бухгалтара і працоўныя.
«Праваабаронцы за свабодныя выбары»