viasna on patreon

Бабруйск: Супрацоўнікам структураў МНС і МУС забаронена падпісвацца за апазіцыйных прэтэндэнтаў

2010 2010-10-27T12:14:17+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/babruisk3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сябры ініцыятыўных групаў даволі часта сутыкаюцца з праблемай, калі бабруйчане жадаюць пакінуць подпіс, але баяцца.

- Днямі падчас збору подпісаў патрапілі на кватэру супрацоўніка МНС, - распавядае сябра ініцыятыўнай групы Р.Кастусёва Сяржук Лацінскі. – Ён выбачыўся за тое, што не можа падпісацца. Патлумачыў, што працуе ў структуры МНС, а ім строга забаранілі падпісвацца за ўсіх, акрамя дзеючага прэзідэнта.

Тое ж самае, як сцвярджаюць зборшчыкі подпісаў, ім адказваюць супрацоўнікі міліцыі.

- Міліцыянты часта просяць сваіх жонак падпісацца, бо самі не могуць, - працягвае Сяржук Лацінскі. – Бывае, і самі падпісваюцца, але цікавяцца, ці змогуць гэта праверыць іх начальнікі. Некалькі разоў  траплялі на супрацоўнікаў гарвыканкама, яны таксама хочуць пераменаў, але з-за страха згубіць працу вымушаныя адмаўляць нам.  

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства