viasna on patreon

Барысаў: Забаранілі назіраць

2010 2010-10-27T12:04:56+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zabarona1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Назіральнікі ў Барысаўскай ТВК Марына Статкевіч і Алег Мацкевіч атрымалі сёння адказ на свае звароты ў Барысаўскую тэрытарыяльную выбарчую камісію з просьбай дазволіць ім назіраць за працэдурай праверкі сапраўднасці сабраных за патэнцыйных кандыдатаў на прэзідэнцкі пост подпісаў.

У адказах, падпісаных старшынёй Барысаўскай ТВК Васілём Бараннікам, напісана: "Артыкулам 13 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь не прадугледжана права назіральнікаў назіраць за працэдурай праверкі сапраўднасці подпісаў выбаршчыкаў у падпісных лістах, здадзеных членамі ініцыятыўных груп. На падставе вышэйпададзенага вымушаны Вам адмовіць у задавальненні Вашай просьбы ".

Марына Статкевіч і Алег Мацкевіч маюць намер у самы бліжэйшы час абскардзіць гэтае рашэнне Барысаўскай ТВК у Мінскай абласной выбарчай камісіі.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства