viasna on patreon

Гродзенскі раён: Адміністрацыйны ціск у СВК “Азёры”

2010 2010-10-26T16:22:36+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/spkazery.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Жыхар мястэчка Азёры, што ў 30 кіламетрах ад Гродна, Канстанцін Дзмітрыеў падаў скаргу ў ЦВК на дзеянні адміністрацыі ў сельскагаспадарча-вытворчым кааператыве “Азёры”.

На пачатку кастрычніка начальнік садавода Дзмітрыева Міхаіл Каржакоўскі паведаміў усім падначаленым, што яны мусяць прыйсці на працу з пашпартамі - нібыта для таго, каб падпісацца за вылучэнне назіральніка ад іх калектыву на паседжанні тэрытарыяльнай камісіі. Аднак пазней выявілася, што працаўнікоў прымушаюць падпісацца ў падтрымку Аляксандра Лукашэнкі. Падпісныя лісты належалі А.Кужылінаву, які займае пасаду намесніка старшыні СВК “Азёры” па ідэалагічнай працы. Сам Міхаіл Каржакоўскі не меў ніякага права збіраць подпісы, паколькі не з’яўляўся сябрам ініцыятыўнай групы А.Лукашэнкі. Канстанціна Дзмітрыева, які не мае беларускага грамадзянства, таксама прымушалі падпісвацца, што з’яўляецца чарговым грубым парушэннем выбарчага заканадаўства.

Усе гэтыя факты Канстанцін Дзмітрыеў выклаў у сваёй скарзе, якую скіраваў у ЦВК 20 кастрычніка. Адказу ён пакуль не атрымаў. 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства