viasna on patreon

Наваполацк: Зборшчыкаў подпісаў ратавала міліцыя

2010 2010-10-25T14:23:10+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/nezadavoleny.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Наваполацку міліцыі прыйшлося ратаваць двух зборшчыкаў подпісаў ад агрэсіўнага п’янага грамадзяніна.

Паводле слоў сябра ініцыятыўнай групы Уладзіміра Някляева Валерыя Шаўчэнкі, яны разам з другім зборшчыкам, Міхаілам Чадаевым, збіралі подпісы ў доме-маласямейцы. Для такіх дамоў характэрныя доўгія вузкія калідоры, звычайна слаба асветленыя. У такім калідоры зборшчыкі сустрэлі мужчыну, які запытаўся, што яны тут робяць і выказаў жаданне паставіць подпіс.

Ужо ў  кватэры стала зразумела, што мужчына насамрэч вельмі нецвярозы. Калі зборшчыкі паспрабавалі сысці з кватэры, мужчына стаў паводзіць сябе вельмі агрэсіўна, кідацца ў бойку. Зборшчыкам прыйшлося шукаць паратунку ў суседняй кватэры і выклікаць міліцыю. У аддзяленні на мужчыну быў складзены адпаведны пратакол. Суд над правапарушальнікам прызначаны на 2 лістапада.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства