viasna on patreon

Баранавічы: Ліквідаваны ўчастак, на якім на мясцовых выбарах перамог апазіцыйны кандыдат

2010 2010-10-25T13:20:54+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/baranavichy-uchastak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Падлік галасоў 25 красавіка 2010 года на выбарчым участку № 34

Падлік галасоў 25 красавіка 2010 года на выбарчым участку № 34

Баранавіцкі гарвыканкам ліквідаваў выбарчы участак № 34, на якім падчас выбараў дэпутатаў мясцовых Саветаў 25 красавіка 2010 года перамог апазіцыйны кандыдат Аляксандр Галькевіч. Участак № 34 месціўся ў памяшканні будаўнічага ўпраўлення “83 УНР” па вуліцы 50 год УЛКСМ, 3, а зараз пераедзе ў гімназію № 2 (вуліца Зоі Касмадзям’янскай, 45).

Нагадаем, што на гэтым выбарчым участку Аляксандр Галькевіч перамог прадстаўніка мясцовай улады, галоўнага рэдактара афіцыйнай мясцовай газеты “Наш край” Міхаіла Шубіча і стаў дэпутатам гарадскога Савета. Па выніках падліку галасоў старшыня участковай камісіі – кіраўнік ААТ “83 УНР” Уладзімір Кунік смела заявіў: “На гэтым участку сумленнем не гандлююць. Ніхто і ніколі”.

Ужо тады было цікава: ці ўзначаліць У. Кунік участковую камісію на прэзідэнцкіх выбарах і якія будуць вынікі падліку галасоў на гэтым участку. Як высветлілася, не ўзначаліць і участка для галасавання не будзе.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

На фота: падлік галасоў 25 красавіка 2010 года на выбарчым участку № 34.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства