viasna on patreon

У Віцебску А.Мілінкевіч збіраў подпісы за Р.Кастусёва, а А.Міхалевіч – за сябе

2010 2010-10-25T11:58:43+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vicebskmilinkievich24.10.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Два беларускія палітыкі наведалі ў мінулыя выходныя Віцебск, каб узяць удзел у працы пікетаў па зборы подпісаў

У суботу, 23-га кастрычніка, пікет каля гандлёвага цэнтру “Кантынент” наведаў Алесь Міхалевіч. Пакуль сябры  ініцыятыўнай групы збіралі подпісы за яго вылучэнне, самы малады з патэнцыйных кандыдатаў знаёміўся з віцебскімі выбаршчыкамі. Распавядаў пра сябе і сваю праграму, тлумачыў, якія пераўтварэнні  ў Беларусі лічыць самымі надзённымі. На пікеце было людна – у першую чаргу таму, што ў гандлёвым цэнтры “Кантынент” нечакана знікла асвятленне. Нехта з ініцыятыўнай групы выказаў меркаванне, што адміністрацыя не ўпадабала натоўп пад бел-чырвона-белым сцягам каля ўваходу і вырашыла адвадзіць пакупнікоў, адключыўшы электрычнасць.

Пагаварыўшы з выбаршчыкамі, Алесь Міхалевіч усклаў кветкі да помніка Уладзіміру Караткевічу і да мемарыяльнай дошкі ў гонар Васіля Быкава.

У нядзелю, 24-га кастрычніка, у Віцебск прыехаў Аляксандр Мілінкевіч. Ён выйшаў на пікет па вуліцы Леніна, каб збіраць подпісы за вылучэнне Рыгора Кастусёва. Як высветлілася, спадара Мілінкевіча ў Віцебску ведаюць болей, і яму давялося не толькі расказваць, чаму ён падтрымлівае кандыдата ад партыі БНФ, але і чаму адмовіўся балатавацца асабіста.

А.Мілінкевіч сказаў, што, мажліва, возьме ўдзел у наступных выбарах Прэзідэнта – калі яны будуць праходзіць сумленна і адкрыта. А пакуль просіць гараджан падтрымаць подпісамі Рыгора Кастусёва. На працягу дзвюх гадзін, якія палітык правёў на пікеце, за Р.Кастусёва падпісаліся два дзесяткі чалавек.

Паводле збіральнікаў подпісаў, іх праца на пікетах ужо малаэфектыўная: пераважная большасць тых, хто хацеў прыйсці ды падпісацца, ужо гэта зрабілі. Апошнія дні кампаніі па зборы подпісаў ініцыятыўныя групы праводзяць, пераважна ходзячы па кватэрах.    

Усяго, паводле каардынатараў ініцыятыўных груп,  за Алеся Міхалевіча ў Віцебску сабралі прыблізна  4 тысячы подпісаў, за Рыгора Кастусёва – каля 5 тысяч.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства