viasna on patreon

Полацк: Нарэшце ўзгадалі

2010 2010-10-25T10:15:37+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/polacki-vesnik-logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Газета “Полацкі веснік” нарэшце вырашыла праінфармаваць палачанаў і жыхароў Полацкага раёна пра бягучую прэзідэнцкую кампанію.

У нумары за 19 кастрычніка прыведзена афіцыйная інфармацыя БЕЛТА пра права кандыдатаў на выступы ў прэсе, радыё і тэлебачанні. У наступным нумары  надрукавана паведамленне пра фармаванне ўчастковых камісій. У гэтым жа матэрыяле пададзены звесткі пра тое, што дзве ініцыятыўныя групы ўжо здалі сабраныя подпісы ў камісію, аднак не паведамляецца ні пра колькасць подпісаў, ні пра тое, чые гэта былі ініцыятыўныя групы.

Па інфармацыі каардынатараў ініцыятыўных групаў дэмакратычных кандыдатаў у Полацку, пакуль што частку сабраных подпісаў у тэрытарыяльную камісію здала толькі група Андрэя Саннікава. Групы Алеся Міхалевіча і Уладзіміра Някляева збіраюцца здаць сабраныя подпісы бліжэй да 29 кастрычніка.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства