Баранавічы: Па зборы подпісаў лідзіруе ініцыятыўная група Статкевіча
https://spring96.org/be/news/36757
2010
2010-10-25T08:39:28+0300
2010-10-25T08:39:28+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/baranavichy-statkevich-podp.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У Баранавічах ініцыятыўная група Мікалая Статкевіча сабрала каля 4 тысяч подпісаў. Пакуль гэта найбольшая лічба з усіх дэмакратычных прэтэндэнтаў у кандыдаты па гораду Баранавічы. Гэтая лічба нават большая за тую, якую аб’яднаная апазіцыя сабрала ў 2006 годзе за Аляксандра Мілінкевіча.
23 кастрычніка Мікалай Статкевіч наведаў Баранавічы, дзе сустрэўся са сваёй ініцыятыўнай групай і прыняў удзел у пікеце па збору подпісаў у цэнтры горада. Многія грамадскія актывісты асцерагаліся, што цікавасць да пікетаў па збору подпісаў хутка пойдзе на спад. Аднак такія меркаванні пакуль не спраўджваюцца: выбаршчыкі працягваюць актыўна падпісвацца.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”