Салігорск: За паўгады колькасць выбаршчыкаў павялічылася?
Рашэнне аб стварэнні участкаў для галасавання было апублікавана на старонках салігорскай "раёнкі" і змешчана на сайце выканкаму.
У Салігорскім раёне ўсяго створана 68 выбарчых участкаў: 32 у горадзе, 35 у раёне і адзін закрыты ўчастак у цэнтральнай раённай бальніцы. Адносна папярэдніх выбараў у мясцовыя Саветы, што адбыліся ўвесну, колькасьць участкаў павялічылася на адзін. Як паведамляе Салігорскі тэлевізійны тэлеканал са спасылкай на выканаўчы камітэт, гэта звязана з ростам колькасці насельніцтва. Апошні аргумент выклікаў пэўнае сумненне.
- Кожныя выбары адбываецца нейкай дзіўнае перафарматаванне выбарчых участкаў. Па ўсёй краіне дэмаграфічны спад, а ў нас за паўгады рост на цэлы ўчастак. З такімі тэмпамі к наступным прэзідэнцкім выбарам колькасць участкаў мусіць павялічыцца на дзесяць, - гаворыць Іван Шыла, сябра ініцыятыўнай групы Рыгора Кастусёва.
Агулам праваабаронцы не адзначаюць якіх-небудзь значных заўваг, звязаных з працэсам фармавання выбарчых участкаў ў Салігорскім рэгіёне. Адведзеныя на гэта заканадаўствам тэрміны вытрыманы.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”