viasna on patreon

Міліцыя шукае пакрыўджаных на «Вольны горад»

2010 2010-10-22T12:04:42+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Затрыманы нумар крычаўскай незарэгістраванай газеты «Вольны горад» пакажуць старшыням райвыканкамаў, каб тыя вызначыліся — лічыць сябе зняважанымі ці не. Калі яны вырашаць пакрыўдзіцца, кіраўнікам выдання пагражае адміністратыўная адказнасць.

Гэта вынікае з лістоў, якія заснавальнік і галоўны рэдактар «Вольнага горада» атрымалі 19 кастрычніка з Крычаўскага РАУС.

Гаворка ідзе пра выпуск газеты № 20 ад 11 ліпеня, 297 асобнікаў якога 9 ліпеня затрымалі міліцыянты ў г. Крычаве. (Нагадаем, што паводле заканадаўства, 299 асобнікаў друкаванага выдання можна выпускаць без рэгістрацыі).

У пасланнях з РАУС, якія атрымалі выдавец і галоўны рэдактар газеты, гаворыцца, што адміністратыўныя справы ў дачыненні да іх за незаконны распаўсюд выдання (арт. 22.9 КаАП) спыненыя. Разам з тым міліцыянты паведамляюць, што ў згаданым нумары «ўтрымліваюцца зневажальныя выказванні на адрас прадстаўнікоў улады», і, калі ад іх паступяць заявы, кіраўнікі выдання будуць прыцягнуты ад адміністратыўнай адказнасці за знявагу службовай асобы пры выкананні ёй службовых абавязкаў (арт. 23.5 КаАП).

Як патлумачыў прэс-службе ГА «БАЖ» галоўны рэдактар «Вольнага горада» Сяргей Няроўны, у якасці «патэнцыйна зняважаных» выступаюць старшыні двух райвыканкамаў: Чэрыкаўскага — Мікалай Кадаценка і Крычаўскага — Іван Пракопаў. «Ні адзін, ні другі пакуль што не бачылі нумару. „Прыкметы зневажальнасці“ ўгледзела ў ім толькі мінскі эксперт-лінгвіст Аксана Шчарбакова, якая вывучала змест выпуску на працягу трох месяцаў. Але, як патлумачылі мне ў міліцыі па тэлефоне, згаданым чыноўнікам ўжо выслалі газеты, каб тыя вызначыліся — крыўдзіцца ім на „Вольны горад“ ці не…»

Па словах С. Няроўнага, наклад выдання застаецца ў міліцыі, і вяртаць яго пакуль не збіраюцца.

Між тым, са жніўня ў Крычаўскім раённым судзе ляжыць зыск У. Кудраўцава на 5 млн. рублёў да супрацоўнікаў РАУС, якія незаконна забралі наклад яго выдання. Суд быў адкладзеныя да заканчэння экспертызы, але павесткі на слуханні рэдакцыя пакуль не атрымлівала. Як мяркуе Сяргей Няроўны, міліцыя цяпер спрабуе ініцыяваць сустрэчныя скаргі з боку старшыняў райвыканкама, каб падмацаваць сваю пазіцыю ў судзе.

У затрыманым нумары «ВГ» быў апублікаваны артыкул «НТВ знішчыла рэпутацыю прэзідэнта Лукашэнкі» з каментаром Паўла Шарамета пра расійскі дакументальны фільм «Хросны бацька».

За «Хроснага бацьку» затрымалі наклад крычаўскай газэты «Вольны горад»

Выдавец «Вольнага горада» патрабуе ўзбудзіць крымінальную справу супраць міліцыянтаў

Пракуратура апраўдала арышт міліцыянтамі «Вольнага гораду»

Пазоў «Вольнага гораду» супраць міліцыянтаў пачаў разглядаць суд

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства