Беларусь займае 154 месца ў рэйтынгу „Свабоды слова”
https://spring96.org/be/news/36710
2010
2010-10-20T17:51:00+0300
2010-10-20T17:51:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Беларусь займае 154 месца ў рэйтынгу „Свабоды слова”, якое штогод рыхтуе арганізацыя „Рэпартэры бязь межаў”.
У параўнаньні зь мінулым годам Беларусь апусьцілася на тры пазыцыі й заняла 154 месца з 178. Беларусь стаіць побач з Тайляндам і Свазіляндам.
Апошнія месцы ў рэйтынгу „Свабода слова” займаюць Туркмэністан, Паўночная Карэя й Эрытрэя. Калі казаць пра суседзяў Беларусі, то Расея займае 140 месца, Украіна – 131, Летува 11, Польшча – 32.
Узначальваюць рэйтынг традыцыйна Фінляндыя, Ісьляндыя, Нідэрлянды, Нарвэгія й Швэцыя.