Мінск: За подпіс – чырвона-зялёная кепка
Паставіўшы подпіс за альтэрнатыўнага кандыдата, некаторыя грамадзяне ў чаканні запытваюцца “А што вы нам дасце?”. У адказ на здзіўленыя погляды зборшчыкаў подпісаў яны пачынаюць тлумачыць, што, маўляў, вашыя калегі, што збіраюць подпісы за Лукашэнку, за гэта кепкі раздаюць.
На такое нечаканае пытанне выбаршчыка, напрыклад, давялося адказваць актывістцы з ініцыятыўнай групы Андрэя Саннікава, якая стаяла ў пікеце на прыступках сталічнага ўнівермагу “Беларусь”.
- Падыйшоў чалавек, падпісаўся і запытваецца “А што вы нам дасце?”. Ён распавёў, што за подпіс за Лукашэнку атрымаў чырвона-зялёную кепку. Кажу, мы вам нічога не можам даць – у нас не той бюджэт,- распавяла дзяўчына. – Праўда, я не бачыла, як гэтыя кепкі выдавалі, бо народу да іх пікету зусім не шмат падыходзіла.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”