viasna on patreon

Бабруйск: Журналіста “адправілі ў адпачынак” з-за публікацый пра выбары

2010 2010-10-21T09:09:09+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/babrujsk-rastaeu.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дзмітры Растаеў ужо доўгі час піша на вострую сацыяльную тэматыку для “Белгазеты”, Live Journal, а таксама для гарадской газеты “Вечерний Бобруйск”. Ён адзін з нямногіх гарадскіх журналістаў, які падчас гэтай выбарчай кампаніі стараўся асвятляць падзеі аб’ектыўна. Напрыклад, толькі ў “Вечернем Бобруйске” былі апублікаваныя артыкулы аўтарства Дзмітрыя аб ініцыятыўных групах апазіцыйных прэтэндэнтаў.

Усе гэтыя публікацыі не спадабаліся гарадскім ўладам, і таму намеснік старшыні гарвыканкама Міхаіл Кавалевіч запрасіў заснавальніка “Вечернего Бобруйска” Валянціна Сысоя  на сур’ёзную размову. Чыноўнік паставіў умову: ці Растаеў друкуецца толькі ў “ВБ” і не піша ў “Белгазету” і блог, ці ў газеты будуць праблемы.

- Рэдактар “вячоркі” Наталля Сысой і Валянцін Сысой мае сябры, - распавядае Дзмітры Растаеў. – Таму сказаць мне што я звольнены ім не дазваляе сумленне. Зараз мае публікацыі “замарозілі”, а мяне “адправілі ў адпачынак”, - думаю, што ў доўгатэрміновы. Так што фактычна гэта можна лічыць звальненнем. Бо адмаўляцца ад таго, каб смела выказваць сваё меркаванне ў “Белгазеце” ці ў блогу я не збіраюся.

Дзмітры Растаеў мяркуе, што апошняй кропляй для гарадскіх ідэолагаў сталі фотарэпартажы http://bobruisk.ru/node/3285  з пікетаў па збору подпісаў, а таксама матэрыял “Гайд-парк по-бобруйски”. http://bobruisk.ru/node/3435

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства