viasna on patreon

Гомель: Старшыня абласной камісіі пракаментаваў зафіксаваныя назіральнікамі парушэнні падчас збору подпісаў

2010 2010-10-20T19:16:48+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/klichnik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Некалькі цікавых заўвагаў намесніка старшыні Гомельскай абласной выбарчай камісіі Аляксандра Усава надрукавала газета «Савецкі раён». У каментары пра ход выбарчай кампаніі ў рэгіёне Усаў, у прыватнасці, узгадаў пра тое, што абласной камісіяй разглядалася скарга з нагоды нібыта незаконнага збору подпісаў у студэнтаў Беларускага дзяржаўнага універсітэта транспарту і аказання на іх ціску з боку прарэктара універсітэта - кіраўніка ініцыятыўнай групы па Чыгуначным раёне Гомеля Галіны Чаянковай.

«Праверка паказала, што «прарэктар сапраўды збірала подпісы, але рабіла гэта, знаходзячыся ў адпачынку, так што прымушаць студэнтаў распісвацца ў падпісных лістах яна не магла», - пракаментаваў гэты факт намеснік старшыні камісіі. Уявіце сабе карціну – прарэктар просіць  студэнтаў падпісацца за Лукашэнку, а яны ёй адмаўляюць, матывуючы гэта тым, што, маўляў, вы, паважаная прарэктар, зараз у адпачынку, таму мы вас слухаць не будзем!

А.Усаў узгадаў яшчэ адну скаргу, пра якую пісалі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” – калі сябраў ініцыятыўнай групы Віталя Рымашэўскага не пусцілі ў інтэрнат медыцынскага ўніверсітэту. «Перастрахоўшчыкаў, нажаль, яшчэ хапае, - уздыхнуў Усаў. - Пасля «лікбезу» адміністрацыя інтэрната змяніла сваё рашэнне і дазволіла арганізаваць у фае пікет», - піша выданне.

На самой справе ніхто і не прапаноўваў сябрам ініцыятыўнай групы правесці ў файе пікет, так яны і пайшлі ні з чым з інтэрнату, не дапамагла і міліцыя, якую выклікалі.

Калі верыць Усаву, то подпісы збіраць у інтэрнаце можна, а тыя, хто перашкаджае гэтаму – “перастрахоўшчыкі”. Аказваецца, шмат такіх у Гомелі.

Напрыклад, 19 кастрычніка ў інтэрнат Беларускага гандлёва-эканамічнага ўніверсітэту ў Гомелі не пусцілі збіраць подпісы сябраў ініцыятыўных групаў Алеся Міхалевіча і Рыгора Кастусёва. «На ўваходзе ў інтэрнат зборшчыкаў сустрэла суровая вахцёрка, якая накіравала іх да каменданта інтэрната. Камендант, у сваю чаргу, пераклала адказнасць на плечы больш высокага начальства, і перанакіравала нашых герояў да прарэктара па вучэбна-выхаваўчай і інфармацыйнай працы Капштыка Аляксандра Іванавіча. Тады зборшчыкі подпісаў звярнуліся да рэктара ВНУ Алы Навумчык. Тая ў інтэрнат, вядома, наўпрост пускаць не адмаўлялася, але ў адказ на прапанову аднаго з сябраў ініцыятыўнай групы Алеся Міхалевіча сустрэцца і разам вывучыць рашэнне гарвыканкама аб месцах, дзе забаронены збор подпісаў (у пералік такіх месцаў не ўваходзяць інтэрнаты), адмовілася, спаслаўшыся на службовую камандыроўку. Дарэчы, у Правілах наведвання інтэрнату нічога не гаворыцца пра забарону збіраць подпісы. Апошнім, да каго Ала Аляксандраўна накіравала зборшчыкаў подпісаў, быў першы прарэктар Уладзімір Фёдаравіч Бык. Да яго ў кабінет ісці не спатрэбілася: ён сам увайшоў у кабінет рэктара. У.Бык вельмі хутка спыніў усялякія размовы, заявіўшы, што размаўляць тут няма аб чым, ніякія дакументы вывучаць ён не збіраецца і зборшчыкаў ў інтэрнат не пусціць», - піша гомельскі незалежны сайт.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства