viasna on patreon

Слонім: Вяскоўцы баяцца застацца без пенсіі і працы

2010 2010-10-20T18:12:36+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pensia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У сельскай мясцовасці найбольш актыўна збіраюцца подпісы за Аляксандра Лукашэнку. Збіраюць іх прадстаўнікі ГА “Белая Русь” і БРСМ. Сябры ініцыятыўных групаў дэмакратычных кандыдатаў адзначаюць, што вяскоўцы, пасля таго, як паставілі подпісы за Аляксандра Лукашэнку, не хочуць падпісвацца за іншых кандыдатаў. Па словах вяскоўцаў, тыя хто збіраў подпісы за Лукашэнку, загадалі больш не падпісвацца ні за  кога. Таму яны баяцца падтрымліваць іншых кандыдатаў - а раптам забяруць у іх пенсіі.

А на Слонімскай фабрыцы мастацкіх вырабаў адміністрацыя  загадала ўсім работнікам прынесці пашпарты і паставіць свае подпісы за дзеючага кіраўніка дзяржавы. Па словах работніцы фабрыкі, тым, хто гэтага не выканае, пагражае звальненне.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства