Брэст: Абласная арганізацыя Партыі БНФ мае намер вылучыць 100 сваіх прадстаўнікоў ва ўчастковыя выбарчыя камісіі
https://spring96.org/be/news/36633
2010
2010-10-20T15:51:49+0300
2010-10-20T15:51:49+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/shymanski-brest-bnf.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Як паведаміў кіраўнік абласной структуры Партыі БНФ Зміцер Шыманскі, які адначасова ўзначальвае рэгіянальны выбарчы штаб Рыгора Кастусёва, плануецца, што партыйныя актывісты будуць вылучаць свае кандыдатуры ва ўсіх буйных населеных пунктах вобласці, у тым ліку ў Брэсце, Баранавічах, Пінску, Бярозе.
"Мы спадзяемся на ўключэнне нашых прадстаўнікоў у такія выбаркамы, але калі ўспомніць выбары ў мясцовыя Саветы, якія прайшлі вясной гэтага года, то аптымізму няшмат, - падкрэсліў Шыманскі. - Тады ў вобласці ні адзін з вылучаных прадстаўнікоў нашай партыі не быў уключаны ў тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі, а ва ўчастковыя з 40 чалавек ўключылі толькі чатырох ".
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"