viasna on patreon

Лаўрэат прэміі імя Юрыя Захаранкі — праваабаронца Гары Паганяйла

2006 2006-02-23T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Менску адбылося ўручэньне штогадовай прэміі імя Юрыя Захаранкі «З адкрытым забралам». Сёлета яе ляўрэатам стаў вядомы праваабаронца, намеснік старшыні Беларускага Хельсынскага камітэту Гары Паганяйла. Нагадаем, прэмія заснавана рухам «Абаронцы Айчыны». Уручыў яе Алег Волчак — лідэр руху. Першым ляўрэтам гэтай прэміі ў мінулым годзе стаў генэрал Валеры Фралоў.

Як паведамляе "Радыё Свабода", падчас імпрэзы прэзэнтавалася таксама кніга «Хроніка дзяржаўнай подласьці», у якой сабраны матэрыялы грамадзкай камісіі ў справе расьсьледаваньня абставінаў зьнікненьня экс-міністра ўнутраных справаў Беларусі Юрыя Захаранкі.

Да цырымоніі ўручэньня прэміі праявіла цікавасьць група невядомых у штацкім разам з прадстаўніком Ленінскага райаддзела міліцыі. Невядомыя спрабавалі весьці відэаздымкі мерапрыемства, якое праходзіла ў адной зь менскіх кавярняў. Алег Волчак паведаміў, што гэта ўжо ня першы выпадак такога сачэньня з боку невядомых

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства