Пінск: У студэнцкія інтэрнаты зборшчыкаў подпісаў не пускаюць
https://spring96.org/be/news/36628
2010
2010-10-20T15:30:36+0300
2010-10-20T15:30:36+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/internatpdupinsk.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пра гэта паведамляе Віталь Каратыш, сябра ініцыятыўнай групы А.Міхалевіча, які спрабаваў прайсці ў інтэрнат Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта.
На вахце спадару Каратышу паведамілі, што інтэрнат мае адмысловы рэжым наведванняў, таму хадзіць па пакоях староннім людзям недазволена. Прычым у размове супрацоўніца адміністрацыі інтэрната сцвярджала, што студэнты ўжо паставілі свае подпісы за А.Лукашэнку.
Падобная карціна адбывалася і ў інтэрнаце Пінскага медыцынскага каледжа.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”