viasna on patreon

Віцебск: Ініцыятыўная група А.Міхалевіча пачала здаваць подпісы

2010 2010-10-20T11:59:40+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/podpisy-zbor.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гэта першая ініцыятыўная група незалежнага прэтэндэнта ў кандыдаты ў прэзідэнты, якая вырашыла здаць сабраныя подпісы. Да 19 кастрычніка подпісы здавалі толькі сябры ініцыятыўнай групы А.Лукашэнкі.

Сябры ініцыятыўнай групы А.Міхалевіча аднеслі 2 тысячы подпісаў у раённыя выбарчыя камісіі Першамайскага і Кастрычніцкага раёнаў Віцебска, паведаміў “Праваабаронцам за свабодныя выбары” збіральнік Хрыстафор Жаляпаў. Ён падкрэсліў, што гэта невялікая частка сабраных подпісаў, астатнія ініцыятыўная група пераглядае і аналізуе, каб пазбегнуць недакладнасцей.

Большасць ініцыятыўных групаў іншых патэнцыйных кандыдатаў плануе здаваць подпісы толькі з наступнага тыдня.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства